У Мінску праходзяць Дні польскай культуры

У Мінску праходзяць Дні польскай культуры

У Мінску праходзяць Дні польскай культуры. Пазнаёміцца з культурай нашых суседзяў можна падчас гулянняў, якія зладжаныя ў суботу ў Верхнім горадзе, ля ратушы. Тут гучыць як традыцыйная народная музыка, так і Шапэн у джазавай апрацоўцы, выконваюцца польскія танцы. Таксама ахвочыя могуць пакаштаваць традыцыйныя стравы — флякі, журэк, бігас.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, у жніўні ў Верхнім горадзе кожную суботу будуць праходзіць святы нацыянальных культур. На чарзе — Карэя, Украіна і Грузія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі