У Мінску прайшла акцыя салідарнасці з асуджанымі журналісткамі "Белсата"
Акцыя ў Мінску / Еўрарадыё
У Мінску 20 лютага прайшла акцыя салідарнасці з асуджанымі журналісткамі "Белсата" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай.
Жыхары мікрараёна Усход неслі плакаты "Гэта ўсё фейк!". Так яны адрэагавалі на заяву МУС аб тым, што ў горадзе не праводзіліся дваровыя шэсця, а іх відэа — фэйкі "дэструктыўных телеграм-каналаў".
18 лютага журналісткам "Белсата" Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовой прысудзілі два гады калоніі за стрым з "Плошчы Пераменаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.