У Мінску прайшла акцыя з нагоды Дня святога Валянціна, затрыманых няма
14 лютага ў Мінску з нагоды Дня святога Валянціна прайшла вулічная акцыя, арганізаваная маладафронтаўцамі. Яна стартавала на плошчы Свабоды а 17-й гадзіне. Калона са 100 чалавек наведала амбасады Францыі, Польшчы і ЗША. Маладыя
людзі перадавалі дыпламатам зварот, які датычыць беларускіх
палітвязняў, сітуацыі ў нашай краіне і імкнення жыхароў Беларусі жыць у
вольнай Еўропе.
Хлопцы і дзяўчаты неслі бел-чырвона-белыя балёнікі, сцягі, расцяжкі. На чале калоны ішлі былыя палітвязні Артур Фінькевіч і Зміцер Дашкевіч. Таксама на акцыі прысутнічаў і лідэр аргкамітэту руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
Вось што гаворыць у інтэрв’ю Еўрарадыё пра адрозненне сёлетняй акцыі ад мінулагодняй моладзевы актывіст Зміцер Хведарук:
“Асаблівых адрозненняў ад мінулагодняй акцыі няма. Хіба што спецслужбаў і АПАМу было больш, чым звычайна. Хоць і абыходзіцца без затрыманняў, як было і летась”.
Акцыя працягвалася амаль дзве гадзіны і завяршылася каля амерыканскай амбасады. Да яе ўдзельнікаў выйшаў дыпламат, які пачаставаў маладых людзей цукеркамі. Затрыманняў не было.