У Мінску пройдзе гарадскі бацькоўскі сход у форме Інтэрнэт-форуму

31 студзеня з 15.00 да 16.30 у Мінску пройдзе гарадскі бацькоўскі сход у форме Інтэрнэт-форуму "Сям'я і школа — партнёры ў фармаванні здаровага ладу жыцця".  Мерапрыемства праводзіцца камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкаму і Мінскім гарадскім дзяржаўным інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

На сходзе плануецца абмеркаваць тэмы, звязаныя з папярэджаннем шкодных звычак у дзяцей і дарослых, школьным харчаваннем, арганізацыяй працоўнага дня вучняў, санітарна-гігіенічнымі нормамі і г.д.

На пытанні бацькоў адкажуць спецыялісты камітэта па адукацыі, медыкі і псіхолагі. А задаць пытанні можна на форуме "Сталічная адукацыя" па адрасе ў Інтэрнеце: http://forum.minsk.edu.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі