У Мінску пры пацяпленні плануюць адключаць ацяпленне ў пад'ездах

У Мінску пры пацяпленні плануюць адключаць ацяпленне ў пад'ездах

У Мінску пры пацяпленні (калі на вуліцы будзе плюсавая тэмпература) плануюць часова адключаць ацяпленне ў пад'ездах шматпавярховых жылых дамоў. Чыноўнікі мяркуюць, што гэта не паўплывае на тэмпературу ў кватэрах жыхароў, але дапаможа зэканоміць энергарэсурсы, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Ігар Тур сказаў, што адключэнне ацяплення ў пад'ездах дамоў дасць магчымасць эканоміць у сталіцы за дзень "300 тон умоўнага паліва".

Калі ж пачнецца пахаладанне, пад'езды жылых дамоў зноў пачнуць ацяпляць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі