У Мінску прыхільнікі “сапраўднай сям’і” заляпілі плакаты супраць гамафобіі
У Мінску прыхільнікі традыцыйных каштоўнасцяў і “сапраўднай сям’і” заляпілі плакаты ў падтрымку ЛГБТ.
30 жніўня на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкай з’явіліся плакаты супраць гамафобіі. Так актывісты вырашылі выказаць салідарнасць са збітым рэжысёрам Мікалаем Купрычам, які пацярпеў ад невядомага хулігана, калі знаходзіўся ў кампаніі прадстаўнікоў ЛГБТ.
Праз дзень пасля акцыі на Кастрычніцкую прыйшло некалькі маладых людзей, якія наляпілі плакаты з прапагандай “традыцыйных каштоўнасцяў”. Пра гэта паведаміў у “Фэйсбуку” актывіст Андрэй Завалей.