Качанава прапануе прыняць у Беларусі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ
Наталля Качанава / БЕЛТА
У Беларусі могуць прыняць закон аб забароне прапаганды ЛГБТ, бо такі закон ёсць у Расіі. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас пасяджэння Савета старэйшын, перадае БЕЛТА.
"Калі я была з афіцыйным візітам у Маскве, якраз у той дзень у Дзяржаўнай думе прынялі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ. Напэўна, прыйдзецца прымаць і нам. І гэта будзе правільна. Нельга гэта прапагандаваць", — сказала Качанава.
Па яе словах, у Беларусі ёсць сямейныя каштоўнасці і традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, — гэта "традыцыі сям'і, праваслаўя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.