У Мінску расследуюць забойства сямейнай пары

У Мінску расследуюць забойства сямейнай пары

У сталіцы следчыя высвятляюць абставіны гібелі сямейнай пары ад агнястрэльных раненняў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.

Целы 51-гадовага мужчыны і 43-гадовай жанчыны былі знойдзеныя ў адным з дамоў на вуліцы Убарэвіча 18 красавіка. У абоіх былі з агнястрэльныя раненні. Па словах Клімовіча, следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі суседзяў і відавочцаў. Сярод іншых разглядаецца ў тым ліку версія дамоўнага суіцыду.

Прызначаны шэраг экспертызаў, у тым ліку біялагічная і генатыпаскапічная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі