У Мінску разагнаная акцыя супраць будаўніцтва на месцы дзіцячай пляцоўкі

Акцыя жыхароў мінскага мікрараёна Зялёны Луг супраць будаўніцтва шматкватэрнага дома на месцы дзіцячай пляцоўкі была сёння раніцай разагнаная міліцыяй.  Як мы ўжо паведамлялі, учора каля 20 чалавек заблакавалі фуры з кампанентамі крана, які збіраліся ўсталяваць на будучай будаўнічай пляцоўцы. Уладам давялося выставіць каля грузавікоў міліцэйскую ахову. Усю ноч дзяжурылі там і мясцовыя жыхары.

Нагадаем, раней яны ўжо накіроўвалі лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта, Мінгарвыканкам і пракуратуру з патрабаваннем правесці расследаванне законнасці атрымання зямельнага ўчастка для будаўніцтва. Яны лічаць, што яго выдзялілі забудоўшчыку з парушэннем закону.

Як паведамляе "Хартыя-97", сёння раніцай міліцыянты затрымалі адну з удзельніц акцыі, яшчэ адна была збітая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі