У Мінску салдат атрымаў стрэл у галаву

Беларускі вайсковец атрымаў агнястрэльную рану галавы / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Беларускі вайсковец атрымаў агнястрэльную рану галавы / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

Увечары 19 верасня ў Мінску салдат тэрміновай службы падчас службы атрымаў агнястрэльную траўму галавы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Гаворка ідзе пра 19-гадовага вайскоўца вайсковай часткі 3214 — спецназу ўнутраных войскаў.

Малады чалавек цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі, за яго жыццё змагаюцца дактары.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі калег юнака. Следчы камітэт праводзіць праверку, высвятляе ўсе абставіны здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі