У Мінску спыняецца планавая шпіталізацыя ў бальніцы — праз каранавірус

У Мінску спыняецца планавая шпіталізацыя ў бальніцы — праз каранавірус

Праз каранавірус з 28 кастрычніка ў Мінску спыняецца планавая шпіталізацыя ў бальніцы. Адмысловы ліст накіраваны галоўным урачам сталічных паліклінік падпісаны в.а.начальніцы першаснай медыцынскай дамамогі Ірынай Талкачовай.

"З 28 кастрычніка спыняецца планавая шпіталізацыя пацыентаў у гарадскія клінічныя бальніцы. Загад камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама аб спыненні планавай шпіталізацыі будзе накіраваны ва ўстановы 28 кастрычніка", — напісана ў лісце.

У той жа час ТГ-канал Мінздароўя піша, што бальніцы працягнуць аказваць планавую дапамогу дзецям, а таксама ў штатным рэжыме "у незадзейнічаных пад каранавірус бальніцах" будуць працаваць траўматалагічныя, гінекалагічныя, анкалагічныя і афтальмалагічныя аддзяленні.

У Мінску спыняецца планавая шпіталізацыя ў бальніцы — праз каранавірус

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі