У Мінску супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёты
Супраць пратэстоўцаў на праспекце Пераможцаў у Мінску выкарысталі два вадамёты.
Людзей, якія сабраліся каля стэлы, спярша адцяснілі сілавікі са шчытамі і дубінкамі. Потым пачалі дзейнічаць вадамёты. Яны распылялі ў бок пратэстоўцаў нейкую вадкасць іржавага колеру. Па словах журналістаў Еўрарадыё, пасля вадкасці заставаўся моцны непрыемны пах.
Потым пачаліся затрыманні пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.