У Мінску святочны салют будзе запускацца ў 5 кропках
У Мінску святочны салют будзе запускацца ў 5 кропках: у раёне плошчы Перамогі (к парках Горкага і Янкі Купалы), каля стэлы "Мінск — горад-герой", у аэрапорце "Мінск-1", у раёне вёскі Зацень і ў мікрараёне Усходні, інфармуе БЕЛТА. Феерверк пачнецца а 23-й гадзіне ў гонар Дня Перамогі.
А 10-й гадзіне каля Палацу спорту на праспекце Пераможцаў пачаўся агульнагарадскі кірмаш "Горад майстроў", з канцэртнай праграмай. Пра святочныя мерапрыемствы ў раёнах сталіцы гл. тут.