У Мінску сёлета рэзка вырасла колькасць штрафаў за перавышэнне хуткасці
За сем месяцаў 2017 года ў Мінску за перавышэнне хуткасці вынесена 282 700 штрафаў. Такую статыстыку паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Дарэчы, за аналагічны перыяд 2016-га было толькі 159 878 штрафаў. Такім чынам, рост штрафаў сёлета ў Мінску склаў 76%.
Агулам па краіне колькасць штрафаў за перавышэнне хуткасці таксама сёлета павялічылася, хаця і не так значна — на 29,3%.