У Мінску такі халодны кастрычнік, як сёлета, бывае раз у 10 гадоў
Кастрычнік сёлета, паводле папярэдніх ацэнак, выдаўся халодным і сухім. Пра гэта "Мінск-Навінам" паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
На працягу месяца тэмпературны фон пераважна быў ніжэйшым за кліматычную норму. У цэлым сярэднямесячная тэмпература паветра склала +4°С, што на 2 градусы халадней за звычайную. У сталіцы такім халодным кастрычнік бывае раз у 10 гадоў.
Самым цёплым днём стала 10 кастрычніка: тады паветра прагрэлася да +15°С. А самая халодная ноч прыпала на 18 кастрычніка: слупок тэрмометра апусціўся да –6°С.