У Мінску ў аварыю трапіла маршрутка

На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/

На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/

У чацвер на праспекце Дзяржынскага ў Мінску ў аварыю трапіла маршрутка. Яна сутыкнулася з легкавіком. Па інэрцыі ад удару абодва аўтамабілі апынуліся за межамі праезнай часткі. На шчасце, пацярпелых няма.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, 41-гадовы кіроўца Geely падчас манеўру не пераканаўся ў яго бяспецы і не саступіў шлях Mercedes. У выніку адбылося сутыкненне.

Улады вельмі пільна сочаць за здарэннямі з маршруткамі пасля жахлівай аварыі, якая здарылася каля Смалявічаў 20 лютага сёлета. Тады мікрааўтобус з пасажырам улабавую сутыкнуўся з гружаным МАЗам. На месцы аварыі загінулі 11 чалавек, яшчэ два памерлі пазней у лякарнях.

У Мінску ў аварыю трапіла маршрутка
t.me/gaiminsk/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі