У Мінску ў РНПЦ "Маці і дзіця" ўпершыню ўвялі прэпарат за 2,5 млн долараў

У Мінску ў РНПЦ "Маці і дзіця" ўпершыню ўвялі прэпарат за 2,5 млн долараў

17 снежня ў Мінску ў РНПЦ "Маці і дзіця" дзяўчынцы са спінальнай мышачнай атрафіяй упершыню правялі генную тэрапію. Быў уведзены самы дарагі ў свеце генны прэпарат — анасемнаген абепарвавек (Золгенсма). Яго камерцыйны кошт складае каля $2,5 млн, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Згаданы лекавы сродак ўжываецца для лячэння дзяцей са спінальнай мышачнай атрафіяй. Яго ўвядзенне стала магчымым "дзякуючы працы вялікай колькасці людзей і садзейнічанню Мінаховы здароўя на ўсіх этапах пастаўкі прэпарата ў краіну".

Даша Шапятоўская была ўключана ў міжнародную глабальную праграму, у якой метадам выпадковага выбару вызначаецца пацыент з бясплатным доступам да прэпарата. Дзяўчынка адчувае сябе здавальняюча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі