У Мінску ўлады зачыняюць некалькі дзясяткаў грамадскіх арганізацый (спіс)

У Мінску ўлады зачыняюць некалькі дзясяткаў грамадскіх арганізацый (спіс)

22 ліпеня Мінгарвыканкам вырашыў ліквідаваць шэраг грамадскіх арганізацый. У вялікай частцы з іх на мінулым тыдні адбыліся ператрусы — як у офісах, так і дома ў некаторых удзельнікаў.

Агульны спіс арганізацый, якія трапілі пад зачыстку дасягнуў ужо чатырох дзясяткаў.

Якія грамадскія арганізацыі ўлады вырашылі ліквідаваць з 22 ліпеня:

цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый

праваабарончы цэнтр "Human Constanta" 

Цэнтр экалагічных рашэнняў

цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка"

медыяплатформа "Имена"

Youth Labor Rights

European Youth Parliament

Press Club Belarus (яго актывісты знаходзяцца за кратамі па крымінальнай справе)

цэнтр "Еўрапейскі Дыялог"

Офіс па правах людзей з інваліднасцю

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА"

Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў

сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "ТаймАкт"

інфармацыйна-культурны цэнтр "ІніцыАрт"

Офіс прасоўвання ініцыятыў

Арт Сядзіба

Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ 

Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў "Прастора"

Майстэрня сацыяльнага кіно

Напярэдадні на нарадзе Аляксандр Лукашэнка выказаў незадавальненне вялікай колькасцю НДА ў коаіне. Па яго словах, у Беларусі каля 2000 такіх арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі