У Мінску ўсталююць трохметровую скульптуру анёла ў форме сэрца
У Мінску ўсталююць трохметровую скульптуру анёла ў форме сэрца, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны". Яна з'явіцца каля Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, каля прыёмнага аддзялення. Скульптар Максім Петруль кажа, што скульптуру выканаюць з бронзы. Полая форма сэрца будзе запоўненая чырвоным святлом, працуючым у пульсуючым рэжыме.
Па словах Петруля, ідэя скульптуры ў выглядзе анёла належыць супрацоўнікам медустановы. Адкрыццё запланавана на 3 ліпеня.
minsknews.by
Так будзе выглядаць скульптура
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.