У Мінску ўведзены абавязковы масачны рэжым

У Мінску ўведзены абавязковы масачны рэжым

У Мінску ўведзены абавязковы масачны рэжым, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама. Ахоўную маску трэба абавязкова насіць у грамадскім транспарце: наземным (у тым ліку ў маршрутках і таксоўках) і метро. Яна абавязковая для наведвання "ўсіх без выключэння аб'ектаў сталіцы": крамаў, банкаў, поштаў, аптэк і г.д.

Прычынай такога рашэння стала трывожная сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса. Раней такія ж рашэнні прымалі ў асобных рэгіёнах, раёнах і гарадах краіны. Агульнага рашэння па абавязковым масачным рэжыме ва ўсёй краіне не прынята.

У Мінгарвыканкаме кажуць, што з 12 лістапада будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем абавязковага масачнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі