У Мінску выйшлі на марш пенсіянеры і медыкі
9 лістапада ў Мінску праходзіць марш пенсінераў і медыкаў. Нягледзячы на ўчорашнія жорсткія затрыманні акцыя атрымалася шматлюднай.
Традыцыйным месцам збору стала плошча Незалежнасці. Адтуль удзельнікі маршу пайшлі ў бок плошыч Якуба Коласа. Удзельнікі шэсця скандуюць "Рукі прэч ад нашых дзяцей!" і "Трыбунал!". Праходзячы міма КДБ, калона скандавала: "Свабоду палітвязням!".
Міліцыя перакрывае рух з бакавых вуліц на праспект Незалежнасці.
Марш пенсіянераў ужо традыцыйна ладзіцца па панядзелках. Сёння да яго далучыліся медыкі, якім не далі парвесці акцыю ў суботу, 7 лістапада. Суботнюю акцыю медыкаў жорстка разагналі, многіх яе ўдзельнікаў затрымалі, сёння над імі праходзяць суды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.