У Мінску з-за пажару з інтэрната медуніверсітэта эвакуявалі 250 чалавек (фота)

У Мінску з-за пажару з інтэрната медуніверсітэта эвакуявалі 250 чалавек (фота)

У Мінску з-за пажару з інтэрната медуніверсітэта эвакуявалі 250 чалавек. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны 6 снежня. Узгаранне было на дзесятым паверсе 12-павярховага будынка па праспекце Дзяржынскага. Пасля таго, як спрацавала пажарная сігналізацыя, персанал інтэрната пачаў эвакуацыю жыхароў. Неўзабаве на дапамогу прыйшлі ратавальнікі.

Высветлілася, што пажар адбыўся ў адным з жылых пакояў на плошчы каля 20 квадратных метраў. Супрацоўнікі МНС выратавалі двух чалавек, якія апынуліся ў небяспечнай зоне. Іх жыццю нішто не пагражае. Яшчэ адзін чалавек з атручваннем прадуктамі гарэння звяртаўся да медыкаў. Узгаранне аператыўна ліквідавалі ратавальнікі. Яго прычына яшчэ высвятляецца.

У Мінску з-за пажару з інтэрната медуніверсітэта эвакуявалі 250 чалавек (фота)
Фота: mchs.gov.by

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 06.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі