У Мінску за абразу Лукашэнкі затрымалі топ-менеджара буйной кампаніі

Сілавікі налічылі больш за 1100 розных паведамленняў у "экстрэмісцкіх чатах", якія пакінуў затрыманы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Сілавікі налічылі больш за 1100 розных паведамленняў у "экстрэмісцкіх чатах", якія пакінуў затрыманы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Стала вядома пра крымінальную справу супраць топ-менеджара буйной кампаніі, якая займаецца пастаўкай камп'ютарнай тэхнікі ў Беларусь. Мужчына займаў кіраўнічую пасаду і быў затрыманы за каментары ў інтэрнэце. Паводле версіі следства, "46-гадовы мінчанін з кастрычніка 2020 года да красавіка 2022 года абражаў у сеціве прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, найвышэйшых службовых асобаў дзяржавы, супрацоўнікаў Следчага камітэта і суддзяў, публічна зневажаючы іх гонар і годнасць". Сілавікі налічылі, што за два гады мужчына напісаў больш за 1100 розных паведамленняў у "экстрэмісцкіх чатах", здзейсніў "больш за 140 эпізодаў злачыннай дзейнасці".

Справу завялі па трох артыкулах: абраза прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК РБ), публічная абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абраза суддзі (арт. 391). Затрыманы жанаты, выхоўвае сына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі