У Мінску за нацыянальны сцяг затрымалі Алеся Макаева
Прадпрымальнік трымаў бел-чырвона-белы сцяг падчас малебну за вызваленне палітвязняў каля касцёла святых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці.
Макаева адвезлі ў пастарунак міліцыі, паведамляе Радыё "Свабода". Сваю акцыю ён прымеркаваў да гадавіны прыняцця Дэкларацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі.
Нагадаем, што 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі.
Разгляд справы Макаева пачнецца ў панядзелак, 28 ліпеня, а 10-й у судзе Маскоўскага раёна.
Фота — svaboda.org