У Мінску за некалькі дзён удвая павялічыўся продаж вогнетушыцеляў

У Мінску за некалькі дзён удвая павялічыўся продаж вогнетушыцеляў

У Мінску ў два разы павялічыўся продаж вогнетушыцеляў. Прычынай, відаць, сталі няспынныя праверкі МНС. Магчыма, людзі задумаліся пра сваю бяспеку і вырашылі абнавіць або нарэшце купіць новы вогнетушыцель.

У кампаніі “Пажарныя сістэмы” Еўрарадыё распавялі, што за апошнія дні продажы вогнетушыцеляў выраслі ў паўтара раза:
“Продажы павялічыліся дзесьці ў раза паўтара. Вогнетушыцелі яшчэ ёсць у наяўнасці. Цэны на іх ад 25 да 50 рублёў”.

У краме Negorim.by кажуць, што за апошнія дні продажы вогнетушыцеляў павялічыліся, купляюць прадпрымальнікі ў невялікія крамы:
“За апошнія некалькі дзён продажы павялічыліся ў два разы. У асноўным купляюць прадпрымальнікі, якія валодаюць ларком, павільёнам, нейкай невялікай крамай. Цэнавы відэлец на вогнетушыцелі для такіх памяшканняў ад 26 рублёў да 43 рублёў”.

У Беларусі ўжо які дзень працягваюцца праверкі гандлёвых цэнтраў. За пяць дзён Міністэрству па надзвычайных сітуацыях неабходна праінспектаваць каля ста абʼектаў. Прычынай для праверак стала трагедыя ў гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня” у расійскім горадзе Кемерава, дзе ў выніку пажару загінула больш за 60 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі