У Мінску загарэўся дзіцячы садок
Загаранне адбылося на першым паверсе ў медпункце дзіцячага садка на вуліцы Чарняхоўскага.
Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, эвакуявалі 11 дзяцей і ліквідавалі ачаг узгарання. Агонь пашкодзіў 10 кв.м памяшкання, адзначае БЕЛТА.
Дакладныя прычыны пажару высвятляюцца. Мяркуецца, што агонь узнік праз кароткае замыканне ў халадзільніку.
Фота — vestikavkaza.ru