У Мінску затрыманы апазіцыянер Зміцер Дашкевіч
У Мінску затрыман апазіцыянер Зміцер Дашкевіч. Лідэра грамадскага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) зацягнулі ў мікрааўтобус, за якім ехала міліцэйская машына. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Анастасія Дашкевіч.
Сёння Дашкевіч планаваў каля ўніверсама Цэнтральны" прыняць удзел у пікеце, пачатак якога запланаваны на 11.00. Актывісты Маладога фронту збіраюць подпісы пад зваротам у Міністэрства культуры за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Дарэчы, сёння ў Мінску адбудзецца закрыццё мотасезона Harley Davidson H.O.G., у якім возьмуць удзел каля 4000 байкераў з Беларусі, Расіі, Прыбалтыкі, краін Заходняй Еўропы. У мерапрыемстве, якое пачнецца а 12-й гадзіне, плануецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі.
У раёне ўніверсама "Цэнтральны" на дадзены момант засяроджана некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Месца знаходжання Дашкевіча пакуль невядомае.
Учора, 23 верасня, міліцыянты склалі пратаколы на Змітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага. Актывістаў "Маладога фронту" абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. У пераходзе станцыі метро "Кастрычніцкая" яны акурат такі збіралі подпісы ў межаш сваёй кампаніі "Наш сцяг".