У Мінску затрымалі беларуса са зброяй, які ваяваў ва Украіне

У Мінску затрымалі беларуса са зброяй, які ваяваў ва Украіне

Раніцай 26 лістапада на чыгуначным вакзале ў Мінску затрымалі ўзброенага грамадзяніна Беларусі. Пры сябе ён меў выбухоўку і зброю. Хлопец ваяваў ва Украіне, але невядома на якім з бакоў. На яго распачатая крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні зброі, боепрыпасаў, выбухоўкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч:

"Пры ім была зброя і выбуховыя рэчывы. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295. Гэта незаконныя дезянні ў дачыненні зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў. З ім працуюць следчыя".

Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да сямі гадоў зняволення, мінімальнае — да двух гадоў папраўчых прац — "хіміі".

Нагадаем, нядаўна міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паведаміў Еўрарадыё, што беларускімі праваахоўнікамі матэрыялы па артыкуле “Наёмніцтва” збіраюцца на 20 чалавек, якія ваявалі ці ваююць на Данбасе на абодвух баках фронту.

Фота: БЕЛТА

У Мінску затрымалі беларуса са зброяй, які ваяваў ва Украіне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі