У Мінску затрымалі дырэктара сеткі рэстаранаў японскай кухні

У Мінску затрымалі дырэктара сеткі рэстаранаў японскай кухні

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю затрымаў дырэктара (ён жа саўладальнік) сеткі рэстаранаў японскай кухні, паведамляе прэс-служба ведамства.

Паводле звестка ДФР КДК, з красавіка 2016 года па сакавік 2017-га службовыя асобы не фіксавалі ў дакументах частку выручкі ад працы рэстаранаў. Заніжэнне рэальнага памеру выручкі дазваляла гаспадарам недаплачваць падаткі. Паводле папярэдняй ацэнкі, недаплата склала каля 80 тысяч рублёў.

Уладальнікаў сеткі рэстаранаў вінавацяць у прычыненні шкоды дзяржаве ў выглядзе нявыплачаных падаткаў у асабліва буйным памеры. 

Пры ператрусах у офісах рэстаранаў і па месцы жыхарства падазраваных праваахоўнікі знайшлі 20 тысяч долараў. Яны наклалі арышт на маёмасць фігурантаў, у тым ліку на 10 аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі