У Мінску затрымалі дызайнера Анатоля Лазара

У Мінску затрымалі дызайнера Анатоля Лазара

У Мінску затрымалі дызайнера і рэкламіста Анатоля Лазара, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Дома ў яго адбыўся ператрус. Сілавікі забралі камп'ютар і тэлефон. Цяпер Лазар знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна. Мяркуецца, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

Дарэчы, у студзені 2021-га яго ўжо затрымліваў Дэпартамент фінансавай разведкі — нібыта, для праверкі выплаты падаткаў. 

Анатоль Лазар вядомы пад творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny. Ён сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў", быў партнёрам і кіраўніком студыі рэкламы і дызайну "Адліга". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі