У Мінску затрымалі калгасніка, які распаўсюджваў парнаграфію
У Мінску міліцыянеры затрымалі работніка аднаго з калгасаў Мінскага раёна. 24-гадовы мужчына змяшчаў на сайтах знаёмстваў здымкі парнаграфічнага зместу. Паводле яго слоў, такім чынам ён спадзяваўся прыцягнуць увагу дзяўчат, каб завесці з імі адносіны.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, у маладога чалавека ёсць цяжарная дзяўчына, якая жыве ў адным з абласных гарадоў нашай краіны. Раней ён не меў праблемаў з законам. Цяпер жа ў яго адносінах распачалі крымінальную справу па артыкуле "Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару".
Здымак з архіву. Фота: Fotolia