У Мінску затрымалі школьніка-наркагандляра

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сталічную пракуратуру.



Старшакласніка з Заводскага раёна затрымалі ў момант, калі ён закладваў у хованкі курыльныя сумесі, якія маюць у сваім складзе небяспечнае псіхатропнае рэчыва. У школьніка было канфіскавана амаль 10 г размеркаваных па пакеціках "міксаў" з псіхатропным кампанентам AM(N)-2201.



На хлопца пачалі крымінальную справу па падазрэнні ў распаўсюдзе псіхатропных рэчываў у буйным памеры. За гэта яму пагражае пазбаўленне волі да 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.



Фота — freepeople.kz
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі