У Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Аляксандрам Баразенкам

Амонаўцы затрымалі ў Мінску ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з палівязнем Аляксандрам Баразенкам. У пастарунак патрапілі Кацярына Салаўёва, Мікола Дземідзенка, Уладзь Сяргееў, Паліна Кур'яновіч і Марта Маісеенка.
Маладыя людзі вярталіся з акцыі, што адбывалася каля турмы на вуліцы Валадарскага, трымаючы партрэты Баразенкі ў руках. У раёне Кастрычніцкай плошчы да іх пад'ехаў аўтобус з амонаўцамі. Паводле звестак прэс-службы "Маладога Фронту", праваахоўнікі кінуліся на Касю Салаўёву і ўдарылі яе. Мікола Дземідзенка і Уладзь Сяргееў абаранілі дзяўчыну, за што таксама былі затрыманы.

Празь некаторы час моладзевыя актывісты сталі ў ланцуг з партрэтамі Баразенкі. Супрацоўнікі АМОНа выхапілі з ланцугу актывістак "Еўрапейскай Беларусі" Паліну Кур'яновіч і Марту Маісеенка.

Усіх затрыманых адпусцілі праз некалькі гадзінаў за выключэннем Кацярыны Салаўёвай. Яе абвінавацілі ў супраціве міліцыі і адвезлі на Акрэсціна. Суд над дзяўчынай адбудзецца 8 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна (вул.кірава, 21).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі