У Мінску затрымлівалі Віталя Рымашэўскага (відэа)
У Мінску затрымалі аднаго з арганізатараў мітынгу-канцэрта да Дня Волі Віталя Рымашэўскага. Затрымання трапіла на стрым, які палітык вёў са свайго тэлефона.
Незадоўга да затрымання Рымашэўскі высвятляў у міліцыянтаў, хто затрымаў і куды павезлі Змітра Дашкевіча. Адказу на гэтыя пытанні ён не атрымаў.
Праз некалькі хвілінаў Рымашэўскага адпусілі, патлумачыўшы: міліцыянтам не падабаецца, што іх здымаюць.
Мітынг-канцэрт да Дня Волі праходзіць у Кіеўскім скверы сталіцы. Акцыя дазволеная Мінгарвыканкамам.