У Мінску завялі крымінальную справу на прарэктара ВНУ

Агульная сума хабараў, лічаць у СК, склала каля 3 тысяч рублёў (гэта за паўтара года) / sk.gov.by
Агульная сума хабараў, лічаць у СК, склала каля 3 тысяч рублёў (гэта за паўтара года) / sk.gov.by

Прарэктара адной з мінскіх ВНУ абвінавачваюць у атрыманні хабараў. На яго завялі крымінальную справу. Мінскія следчыя мяркуюць, што мужчына неаднаразова атрымліваў грошы цягам паўтара года. За гэта забяспечваў знаёмым перамогу ў тэндары на правядзенне будаўнічых работ. Агульная сума адкатаў, мяркуюць у СК, склала больш за 3 тысячы рублёў.

Мужчына затрыманы (і адхілены ад пасады, якую ён займаў), яго маёмасць на суму, большую за 37 тысяч рублёў, арыштаваная. Назву ВНУ следчыя не агучваюць. Кажуць толькі, што "на адрас навучальнай установы ўнесенае прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў закона, прычын і ўмоў", якія спрыялі ўчыненню злачынстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі