У Мінску заявілі, што Беларусь не займаецца рээкспартам бульбы

У Мінску заявілі, што Беларусь не займаецца рээкспартам бульбы

У Мінску заявілі, што Беларусь не займаецца рээкспартам бульбы. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун лічыць, што размовы расійскага боку пра рээкспарт — гэта глупства. Паводле яго слоў, 294 тысячы тон бульбы, якія наша краіна паставіла ў Расію, гэта выключна айчынная прадукцыя, інфармуе БЕЛТА. Гракун спаслаўся на статыстыку: “Калі паглядзець статыстыку — мы не завозілі ў краіну бульбу ў такой колькасці”.

Таксама намеснік міністра адзначыў, што на складах на сённяшні дзень захоўваецца 114 тысяч тон бульбы, 40 тысяч тон гародніны, 7 тысяч тон беларускіх яблык. Уладзімір Гракун кажа, што пасля таго, як былі пабудаваныя сховішчы для бульбы на больш чым 830 тысяч тон, з’явілася магчымасць яе прадаваць тады, калі на гэтую прадукцыю ёсць добры попыт.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання выказаўся і наконт імпарту: “Імпартаваць мы будзем толькі тое, што ў нас не расце, — цытрусавыя, напрыклад”. Аднак гандлёвым сеткам імпартаваць сельгаспрадукцыю не забараняецца.

У Мінску заявілі, што Беларусь не займаецца рээкспартам бульбы
Уладзімір Гракун. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі