У Мінску збудуюць новы калектар, каб не затаплівала Маскоўскі і Фрунзенскі раёны

У Мінску збудуюць новы калектар, каб не затаплівала Маскоўскі і Фрунзенскі раёны

Новы калектар плануецца пабудаваць у раёне Мінскай кальцавой аўтадарогі. Пра гэта агенцтву "Мінск-навіны" распавёў галоўны інжынер ГП "Гаррамліўнясцёк" Аляксей Фільчанкаў.

Па словах спецыяліста праблемным участкам сталіцы з'яўляюцца ачышчальныя збудаванні ў мікрараёне Чырвоны Бор і калектар "Паўднёвы Захад". Да яго падлучаныя вялікія прадпрыемствы — ЦЭЦ-4 і водаачышчальных станцыя КУП "Мінскводаканал". Яны пастаянна скідаюць у гэты калектар вытворчыя воды. А падчас дажджоў да іх дадаюцца яшчэ і ападкі. У выніку ў некаторых месцах Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў узнікаюць затапленні вуліцаў. 

"Каб ліўнёўку разгрузіць, распрацоўваецца праект новага калектара вялікага дыяметра для перанакіравання дажджавых водаў. Калектар меркавана будзе будавацца ў раёне Мінскай кальцавой аўтадарогі. Гэта дапаможа ліквідаваць падтапленні ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах. У прыватнасці, на праспекце Дзяржынскага і вуліцы Гарэцкага", — патлумачыў Фільчанкаў.

Асобныя варыянты распрацоўваюцца для іншых праблемных месцаў. Напрыклад, у раёнах Лошыца ​​і раён ЦЭЦ-4, якія актыўна забудоўваюцца, таксама ўкладваюцца калектары вялікіх дыяметраў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі