У Мінску зламыснікі часцей за ўсё ўганяюць жыгулі, фальксвагены і опелі

Часцей за ўсё ў сталіцы зламыснікі ўганяюць і крадуць "жыгулі", "фальксвагены" і "опелі". Як паведамілі сталічныя міліцыянты агенцтву "Мінск-Навіны", сёлета паступілі 105 заяваў пра знікненне аўтамабіляў маркі "ВАЗ" ("жыгулі"), 28 — пра знікненне "фольксвагенаў", 22 — "опеляў". Таксама зламыснікі 21 раз уганялі "БМВ" і 19 разоў — "аўдзі".

Больш за ўсё крадзяжоў і ўгонаў аўтамабіляў адзначана ў Фрунзенскім, Маскоўскім і Цэнтральным раёнах. 90 адсоткаў зніклых машын не мелі сігналізацыі.

Агулам за сёлетнія студзень-кастрычнік у сталіцы зафіксаваныя 255 угонаў і 100 крадзяжоў аўтамабіляў. З іх 296 міліцыянты адшукалі і вярнулі ўладальнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі