У Мінску знайшлі скрадзены матыцыкл коштам 10 тысяч долараў

Матыцыкл "Кавасакі" коштам 10 тысяч долараў быў скрадзены ў мінчука, які ўначы пакінуў яго на гадзіну каля пад'езда дома сваёй сяброўкі. Яго пошукамі займаліся 16 супрацоўнікаў крымінальнага вышуку Савецкага раёна сталіцы. Раніцай міліцыянты прасачылі сляды валачэння матацыкла, якія прывялі іх у прыватны сектар. Матацыкл быў схаваны пад брэзентам на адным з падворкаў. Злодзея ўжо затрымалі, распачатая крымінальная справа, паведамляе "Интерфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі