У Мінску знік забастоўшчык, якога звольнілі з МАЗа
Знік рабочы Сямён Фядотаў — адзін з першых забастоўшчыкаў, якога звольнілі з МАЗа. Прыкладна а 13-й ён напісаў, што затрыманы — верагодна, побач з заводскай прахадной. Пасля гэтага хлопец на сувязь не выходзіў.
Тыдзень таму Сямён распавёў журналістам Еўрарадыё, што адбываецца на прадпрыемстве, як праходзіць страйк і колькі ён застаўся вінен дзяржаве пасля звальнення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.