У Мінску зноў магчымыя перабоі з ByFly
У Мінску зноў магчымыя перабоі з ByFly. Як паведамляе РУП “Белтэлекам” на сваім сайце, 6 кастрычніка з 1.00 да 6.00 будуць праводзіцца працы на сетцы перадачы дадзеных філіялу МГТС. Падчас гэтых працаў магчымыя перапынкі ў доступе ў інтэрнэт для мінскіх абанентаў паслугаў ByFly і Home Wi-Fi.
Прафілактычныя працы на сетках перадачы дадзеных у Мінску праводзяцца кожныя 1-2 месяцы. Звычайна яны адбываюцца ўначы.