У Мінску з’явілася шэрынгавая Tesla

У Мінску з’явілася шэрынгавая Tesla / hello.by 
У Мінску з’явілася шэрынгавая Tesla / hello.by 

У Мінску з'явілася шэрынгавых Tesla Model 3. Яе паставіў сэрвіс каршэрынга HELLO. Пакатацца на электрамабіле каштуе 89 капеек за хвіліну — гэта ўтрая даражэй, чым звычайна.

Што праўда, разагнацца да 100 км за 2 секунды дазволена не ўсім. Каб арандаваць Tesla, трэба мець як мінімум 2 гады стажу кіроўцы і быць старэйшым за 25 год.

Па словах прадстаўнікоў сэрвісу, гэта першая Tesla Model 3 у каршэрынге на тэрыторыі СНД. Цяпер для арэнды даступны толькі адзін электрамабіль, але ў кампаніі сцвярджаюць, што з часам аўтапарк будзе расці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі