У Мінтрансе ацанілі "ямачнасць" на аўтамабільных дарогах Беларусі

"Ямачны рамонт"

"Ямачны рамонт" / lves.by

У Мінтрансе ацанілі "ямачнасць" на аўтамабільных дарогах Беларусі. Чыноўнікі сцвярджаюць, што ў мінулым годзе яна знізілася ў чатыры разы. А зніжэнне "крытычнай ямачнасці" склала 11 разоў!

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч кажа, што такіх вынікаў удалося дасягнуць, "дзякуючы павелічэнню аб'ёмаў работ па бягучым рамонце дарожнага пакрыцця". Паводле яго слоў, летась у краіне адрамантавана "каля 12% рэспубліканскіх дарог ад іх агульнай працягласці, якая складае 16 тысяч кіламетраў".

У чэрвені 2023-га Аляксандр Лукашэнка загадаў да канца года адрамантаваць усе дарогі ў Беларусі. Але ўжо ў пачатку вясны 2024-га вярнуўся да той жа праблемы, паставіў задачу "аднавіць усе дарогі" да 9 траўня. Але яе не выканалі. Працягвалі дарогі рамантаваць далей. На нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме было агучана, што праблема не толькі ў недахопе фінансавых сродкаў, але і спецыялістаў, сучасных тэхналогій. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.