У Мінюсце расказалі, колькі ІП ужо перарэгістравалася ў юрыдычныя асобы

Дакументы, ілюстрацыйнае фота

Дакументы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі з пачатку кастрычніка статус юрыдычных асоб атрымалі каля 80 індвідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта піша sb.by са спасылкай на начальніка ўпраўлення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства юстыцыі Іну Леус. Па словах чыноўніцы, "за пяць дзён ужо перарэгістравалася 79 ІП".

Нагадаем, раней у Беларусі перагледзелі пералік відаў дзейнасці для ІП. Тыя, хто выконвалі работы, якія не трапілі ў пералік, павінны перарэгістравацца ў юрыдычныя асобы. Пераходны перыяд устаноўлены з 1 кастрычніка гэтага года і да канца наступнага. Раней у Мінэканомікі ацэньвалі, што змены ў заканадаўстве закрануць каля 20 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Ім трэба будзе або перарэгістравацца, або спыніць дзейнасць.

Чыноўнікі кажуць, што "новы закон дазваляе ІП перайсці ў юрыдычную асобу ў больш спрошчаным парадку". У прыватнасці, прадпрымальнік вызваляецца ад неабходнасці закрыцця ІП. Яго аўтаматычна выключаць з адзінага дзяржрэгістра. "Адзін з бонусаў — дазваляецца рэгістраваць камерцыйную арганізацыю ў жылым памяшканні. Важна, каб жылое памяшканне альбо належала ІП на праве ўласнасці, альбо ён там быў зарэгістраваны", — дадала Леус. Трэба будзе толькі атрымаць згоду членаў сям'і. І плаціць за камунальныя паслугі прадпрымальнік будзе таксама як фізасоба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі