У Мінюст пададзеныя дакументы на рэгістрацыю партыі БХД
Дакументы на рэгістрацыю партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі. Нагадаем, устаноўчы з'езд прайшоў у Мінску 31 кастрычніка. БХД ачолілі чатыры сустаршыні: Павел Севярынец, Аляксей Шэін, Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзмітрук. Гэта ўжо другая спроба зарэгістраваць партыю. Першы з'езд прайшоў у лютым, але Мінюст знайшоў парушэнні і партыю не зарэгістраваў, нагадвае БелаПАН.