У МУС паведамілі пра хвалю кібератак на беларускія прадпрыемствы
У МУС паведамілі пра хвалю кібератак на беларускія прадпрыемствы. Яны зафіксавалі іх больш за дзясятак. Праз электронную пошту на прадпрыемства дасылаецца ліст з далучаным файлам-вірусам (з пашырэннем "*.ехе"). Яго маскіруюць пад рахунак-фактуру, справаздачу, план і г. д. Калі файл адкрываюць, на экране камп'ютара з'яўляецца застаўка нібыта пра абнаўленне аперацыйнай сістэмы. Насамрэч у гэты момант адбываецца завалоданне грашовымі сродкамі — фармуецца фіктыўнае плацёжнае даручэнне на перавод фінансавых сродкаў на банкаўскі рахунак зламыснікаў. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, у Мінску адна з фірмаў пазбавілася 14 тысячы рублёў.
Міліцыя рэкамендуе своечасова абнаўляць антывіруснае праграмнае забеспячэнне, не актывіваваць далучаныя да электроннага ліста файлы, калі ёсць падазрэнні наконт адпраўніка. Таксама сілавікі раяць не пакідаць у камп'ютары электронны ключ, паколькі вірусны алгарытм яго выкарыстоўвае падчас стварэння плацёжнага даручэння.