У МУС расказалі пра тое, колькі каштуе атрымаць беларускі ВНЖ "за інвестыцыі"

Від на жыхарства замежнага грамадзяніна ў Беларусі

Від на жыхарства замежнага грамадзяніна ў Беларусі / Белсат

Іншаземец можа атрымаць пастаянны від на жыхарства ў Беларусі, калі інвестуе ў эканоміку краіны ад 150 тысяч еўра. Такую суму назваў у эфіры АНТ кіраўнік дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. Пры гэтым ён падкрэсліў, што беларускае грамадзянства "за інвестыцыі" атрымаць нельга, толькі від на жыхарства.

"Калі ты інвеставаў у эканоміку Рэспублікі Беларусь 150 тысяч еўра, ты можаш атрымаць адпаведны від на жыхарства", — адзначыў Бягун.

Такім чынам від на жыхарства ў Беларусі штогод атрымліваюць тры-чатыры інвестары. Гэтыя людзі звычайна ўкладаюць сродкі ў існыя беларускія прадпрыемствы. Што тычыцца грамадзянства, то яго, па словах Бегуна, "трэба зарабіць, а не купіць»".

"Гандляваць грамадзянствам дзеля інвестыцый або дзеля таго, што ён сёння паклаў гэтыя інвестыцыі, а заўтра іх забраў... гэтае пытанне нават не абмяркоўваецца", — сказаў прадстаўнік МУС.

Паняцце "залаты візы", прадстаўленне ВНЖ у абмен на інвестыцыі, існуе ў шэрагу краін ЕС, напрыклад, у Іспаніі, Італіі і Грэцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі