У музей Янкі Купалы прызначылі новую дырэктарку — з музея Вялікай Айчыннай
Музей Янкі Купалы ўзначаліла Ганна Галінская. Калектыву музея новую дырэктарку прадстаўляў міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Да новага прызначэння Галінская больш за 20 гадоў адпрацавала ў Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны. У апошнія гады яна займала пасаду намесніцыка дырэктара па навуковай рабоце.
Як распавядала Еўрарадыё, папярэдняй дырэктаркай была Алена Ляшковіч, якая працавала на гэтай пасадзе з 2007 года. На пачатку студзеня 2022 года яе звольнілі. Прычынай неафіцыйна называлася тое, што яна адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па палітычных матывах.
Па словах Маркевіча, агулам з дзяржаўных устаноў культуры за "палітыку" былі звольненыя больш за 300 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.