У мужчыны, які падпаліў сябе ля дома ўраду, 72% апёкаў цела

У мужчыны, які падпаліў сябе ля дома ўраду, 72% апёкаў цела

Мужчына, які падпаліў сябе каля Дому ўраду, знаходзіцца ў цяжкім стане, але яшчэ жывы.

"Павел у рэанімацыі ў штучнай коме. У яго 72% апёкаў цела, 4 ступень апёкаў галавы. Прагнозы не суцяшальныя, але сэрца моцнае, можа быць выжыве", паведаміў "Белсату" знаёмы Паўла Банькоўскага.

Здарэнне адбылося 22 студзеня на плошчы Незалежнасці. 35-гадовы Павел Банькоўскі абліў сябе гаручай вадкасцю і пстрыкнуў запальнічкай. Тушыць яго падбеглі сілавікі, якія ахоўваюць плошчу Незалежнасці, і выпадковы мінак.

Як даведаліся журналісты, Банькоўскі працуе кіроўцам тралейбуса. Не так даўно ён развёўся, сям'я гадавала дваіх дзяцей. 

"Апошнім часам у яго быў цяжкі перыяд. Мы ў разводзе са жніўня — не па палітычных прычынах,распавяла "Нашай Ніве" былая жонка пацярпелага. — Усё гэта яшчэ магло здарыцца таму, што ён перажываў, што сям’ю падводзіць. Бо п’е і не можа справіцца з гэтым. Але чаму ён пайшоў на плошчу — я не разумею ўвогуле".

За выпадкам з Банькоўскім тут жа зачапіліся праўладныя ТГ-каналы і дзяржСМІ. Знайшоўшы ў сацсетках пацярпелага перапосты артыкулаў незалежных СМІ і выяву герба "Пагоня" яны тут жа назвалі яго "рэвалюцыянерам", "змагаром" і, натуральна, выявілі крымінальнае мінулае. Але каго гэта здзіўляе?

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі