У М’янме вайсковая хунта амніставала тысячы палітвязняў

Аун Сан Су Чжы / Reuters
Аун Сан Су Чжы / Reuters

У М’янме вайсковая хунта амніставала тысячы палітвязняў (амністыю прымеркавалі да нацыянальнага свята). Сярод іх — лідарка апазіцыі, экс-міністр замежных спраў і дзяржаўны дарадца (2016-2021), лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1991) 77-гадовая Аун Сан Су Чжы. Як піша Reuters, агулам пад амністыю трапілі 5098 мужчын і 676 жанчын. Пасля вызвалення чатыром замежнікам дазволяць пакінуць М'янму (сярод іх — Шон Тэрнэл, аўстралійскі эканаміст, дарадца Аун Сан Су Чжы).

У пачатку 2021 году ў М'янме адбыўся вайсковы пераварот. Хунта жорстка падавіла пратэсты. Тысячы людзей былі кінутыя за краты. Сярод іх апынулася і Аун Сан Су Чжы. Яе неаднаразова судзілі, абвінавачвалі ў "карупцыі", у розных парушэннях. Агульны тэрмін пакарання давялі да 17 гадоў.

Як вядома, у Беларусі за кратамі знаходзіцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Палітзняволеныя ў нашай краіне пад амністыю ў асноўным не трапляюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі